Обложка книги «Дэпэш Мод»

Дэпэш Мод

Сергей Викторович Жадан

Серия: 34mag.net, книга 2

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Калі мне было 14 і ў мяне былі свае віды на жыцьцё, я ўпершыню накачаўся алькаголем. Пад самую завязку. Было вельмі цёпла і нада мной плылі сінія нябёсы, а я ляжаў і паміраў на паласатым матрацы і нават пахмяліцца ня мог, таму што мне было толькі 14 і пахмяляцца я яшчэ проста не навучыўся. За апошнія 15 гадоў у мяне было больш чым дастаткова падстаў, каб не любіць гэтае жыцьцё, жыцьцё спачатку, як толькі я пачаў яго ўспрымаць, выявілася штукай подлай і няўдзячнай, яно адразу ж узяло за звычай абарочвацца такімі лажовымі сытуацыямі, згадваць пра якія ня хочацца, але запамінаюцца якія надоўга. Хоць са свайго боку я асаблівых прэтэнзій ніколі не выказваў, відавочна, у мяне ўсё добра ў маіх стасунках з жыцьцём, нават насуперак ягонай клінічнай мудакаватасьці. Мяне, па вялікім рахунку, калі не траплялася чарговых дэмаршаў звонку, усё задавальняла – мяне задавальнялі абставіны, у якіх я жыў, задавальнялі людзі, зь якімі я меў зносіны, зь якімі я час ад часу бачыўся і зь якімі мне даводзілася мець справу. Яны мне, па вялікім рахунку, не перашкаджалі, спадзяюся – я ім таксама. Што яшчэ?

Читать дальше →

Жанр
Контркультура
Язык
be
Размер FB2
1,4 МБ
Добавлена