Сьцяна (на белорусском языке)

Сократ Янович

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Сьцяпан Сумленевiч глядзеў у вакно.

Выпаў першы сьнег, i было сьветла, добра. Невысока кружылася птушка, голуб. Беляхцелi пярэстыя дахi складаў, пабудаваных на пустэчы, на якой, як казалi старыя людзi, знаходзiлiся могiлкi. На панадворку блiзкага будынку зграя дзяцей бiлася сьнежкамi й адтуль, час ад часу, даляталi вывiскi радасьцi.

Сумленевiч, заклаўшы рукi за сьпiну, прайшоўся па пакоi, абмiнаючы вялiзны пiсьмовы стол, крэслы. Гэты сьнег доўга не паляжыць, мiжвольна думаў ён. Яшчэ - зарана. Будзе тапелiца, балота на тратуары. Стане iмгла, ад якой сонна й невыносна абыякава...

Ён адчуваў сябе неспакойна. Першы раз ахапiла яго так моцнае пачуцьцё неспакою, якое - баяўся таго - было блiзкае страху. Не знаходзiў ён выразных прычынаў, якiя тлумачылi-б гэткi стан духу. Вышукоўваў адну прычыну, галоўную.

Кiра, вядома, мела рацыю, калi ўчора наракала, што Сьцяпан рэдка бывае дома. Ён i сам зьдзiўлены тым, што яно, сапраўды, так ёсць. Прадумаўшы, дзень за днём, цэлы тыдзень, ён усьвядомiў сабе, што яго чамусьцi не прыхiляе да жонкi. Бачыў у ёй усяго нейкую цiхую прыстань пасьля турботнага дня, ня болей. Да ягонай сьвядомасьцi даходзiла гэта цяжка, як бы з натугай. Зь вялiкай неахвотай.

Читать дальше →

Жанр
Проза
Язык
be
Размер FB2
315,5 КБ
Добавлена