
Пад знакамі Арла й Пагоні
Скачать
Начало книги
Беларусы фармаваліся пад заходнім уплывам (а ня ўсходнім), галоўным чынам праз польскае пасярэдніцтва, найперш у рамках Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. Расейскія ўзьдзеяньні не адыгрывалі тады істотнай ролі ў Белай Русі з увагі на азіяцкую адсталасьць і прымітывізм самое Расеі.
Нацыя як найвышэйшая форма разьвіцьця эт-нічнае супольнасьці — гэта тыпова эўрапейская зьява. Без нацыянальнае сьвядомасьці немагчымы цывілізацыйны рост. Несьвядомых сваіх каранёў чакае альтэрнатыва — альбо асыміляцыя ў чужароднасьць, альбо адстой.
Трэцяга выхаду не існуе.
Сакрат Яновіч
Беларуска-польскія сувязі ў літаратуры, як і ў культуры наогул, маюць сярэдневяковую традыцыю. Іх пачаткаў трэба шукаць у палітычным яднаньні паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польскай Каронай часоў караля Ягайлы. Саюз, у які ўваходзілі гэтыя дзьве дзяржавы, натуральным чынам выклікаў супольнасьць галоўных мэтаў у іхнай дзейнасьці, што й абумоўлівала працэс фармаваньня адзінага лёсу. І хоць да шчыльнай фэдэрацыі, званай Люблінскай вуніяй, заставалася больш за паўтары сотні гадоў, узаемныя ўплывы, асабліва ў сфэры духоўнасьці братніх народаў, нарасталі хуткімі тэмпамі. На працягу цікавага нам XV стагодзьдзя яны былі аднак слаба дакумэнтаваныя з прычыны надзвычай вузкай элітарнасьці пісьма. Тады здаралася, што нават манархі здолелі толькі падпісацца на патрэбным указе... Ва ўмовах адсутнасьці друку кніга каштавала даражэй за золата.
- Жанр
- История
- Издание
- Stowarzyszenie Villa Sokrates, Крынкі, 2003
- ISBN
- 83-913706-3-1
- Язык
- be
- Размер FB2
- 421,6 КБ
- Добавлена