
Яўхім Карскі
Серия: Бібліятэка часопіса «Беларускі гістарычны агляд»
Скачать
Начало книги
1 студзеня сёлета мінулі 100-я ўгодкі ад нараджэньня заснавальніка беларускае моваведы Яўхіма Карскага. Сёлета-ж, 29 красавіка, мінула й 30 гадоў ад ягонай сьмерці. 30 гадоў — часу ня мала, каб пробваць з гістарычнае ўжо пэрспэктывы зірнуць на вельмі плодную навуковую дзейнасьць Карскага, на ягоную багатую навуковую спадчыну дый усьведаміць сабе яе актуальнае навуковае значэньне.
Заданьне гэтае, аднак-жа, ня простае й ня лёгкае дзеля колькі прычынаў. Калі ходзіць аб жыцьцяпіс Яўхіма Карскага — дадзеныя да яго ўсё яшчэ вельмі скупыя. За галоўную крыніцу вестак і па сяньня застаецца нэкралёг, кароткі нарыс жыцьця й навуковае дзейнасьці Карскага, напісаны на аснове аўтабіяграфічных зацемак акадэмікам Б. М. Ляпуновым. Нэкралёг гэты памешчаны ў «Известия АН СССР, Отделение Общественных Наук», № 3, 1932 г.
Блізу нічога новага да біяграфіі Карскага ня прыносяць артыкулы аб ім, памешчаныя ў перавыдадзеным у 1955-56 гадох АН БССР 2-м томе Карскага «Беларусаў», а напісаныя В.І. Баркоўскім. Няшмат новага й у кароценькіх успамінах таго-ж Баркоўскага, дый ягонай жонкі, а Карскага дачкі, Н. Баркоўскай, што былі друкаваныя ў № 1 менскага часапісу «Полымя» 1961 году.
- Жанр
- Культурология, Биографии и мемуары: прочее
- Издание
- Беларускі Гістарычны Агляд, Мінск, 2002
- ISBN
- 978-5272-09-2
- Язык
- be
- Размер FB2
- 364,8 КБ
- Добавлена