Пачвара
Серия: Повести и рассказы
Скачать
Начало книги
На вышынi чвэрцi мiлi вялiзны зоркалёт павiс над горадам. Унiзе ўсё насiла сляды касмiчнай спустошанасцi. Павольна апускаючыся ў энергетычнай гандоласферы, Iнэш заўважыў, што будынкi ўжо пачалi развальвацца ад часу.
- Нiякiх слядоў ваенных дзеянняў. Нiякiх слядоў... - штохвiлiнна паўтараў нежывы механiчны голас.
Iнэш перавёў настройку.
Дасягнуўшы паверхнi, ён адключыў поле сваёй гандолы i апынуўся на акружаным сценамi зарослым участку. Некалькi шкiлетаў ляжала ў высокай траве перад будынкам з абцякальнымi iмклiвымi лiнiямi. Гэта былi шкiлеты доўгiх двухрукiх i двухногiх стварэнняў; чэрап кожнага трымаўся на верхнiм канцы тонкага спiннога хрыбта. Усе касцякi яўна належалi дарослым асобiнам i здавалiся цудоўна захаванымi, але, калi Iнэш нагнуўся i крануў адзiн з iх, цэлы сустаў рассыпаўся ў парахню. Выпрастаўшыся, ён убачыў, як Ёал прызямляецца паблiзу. Пачакаўшы, пакуль гiсторык выберацца са сваёй энергетычнай сферы, Iнэш папытаўся:
- Жанр
- Научная фантастика
- Язык
- be
- Размер FB2
- 40,4 КБ
- Добавлена










