
Дрэва энталіпт
Серия: Пункт адліку
Скачать
Начало книги
Антычны філосаф Зянон казаў, што хутканогі Ахілес ніколі не здолее нагнаць марудную чарапаху. Я думаю, і спрабаваць не будзе. Проста не пабяжыць. Нават Ахілес не пабяжыць… Навошта бегаць за чарапахамі, калі можна паглядзець навіны, прыбрацца ў пакоі ці скласці надзвычайна патрэбную справаздачу для адміністрацыі Ленінскага раёна. Можна таксама змайстраваць што-небудзь сваімі рукамі ці зарабіць грошай. А можна займацца самаадукацыяй ці, калі не патрапляеш, паступіць ва ўніверсітэт на другую вышэйшую альбо, прыкладам, у акадэмію якую-небудзь, лепей за ўсё юрыдычную. Альбо бізнэсоўцам можна пайсці працаваць, гандляваць памідорамі. Таксама можна.
Не. Думаю, што і Ахілес не пабяжыць за чарапахай, калі толькі…
— Хадзем дадому, Ахілес! — Барбара бярэ Ахілеса пад руку, і яны выходзяць за шкляныя дзверы крамы хатніх жывёлін. Чарапаха сумна глядзіць на іх і задумліва размінае лапы.
16 сакавіка
Ахілес лічыць, што самая жахлівая рэч у свеце — гэта хранометр. Унутры атамны дзеля асаблівай дакладнасці, а звонку — птушачка з хаткай. Такое сабе «ку-ку». Сядуць Ахілес з Барбарай на кухні паснедаць альбо гарбаты папіць, альбо кавы. Кадабру частуюць: яна так смешна гарбату п’е праз трубачку. З бабуляй, бывае, гаворку завядуць, калі яна адновіцца з попелу. А тут — «ку-ку»!! Час класціся спаць! Альбо бегчы на працу! Альбо на чыгуначны вакзал… у дзіцячы садок… на самалёт… на аўтобус… на сустрэчу з Адэлаідай Сабакаўнай… у Дублін…
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Логвінаў, Мінск, 2012
- Язык
- be
- Размер FB2
- 5,9 МБ
- Добавлена






