Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне

Николай Николаевич Улащик

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Мне пашанцавала ў жыцці - у свой час пазнаёміцца з некалькімі старэйшымі беларускімі інтэлігентамі. 3 некаторымі з іх я пазнаўся вельмі блізка і меў працяглыя кантакты ў непасрэдных сустрэчах, ліставанні.

Людзі, чыя маладосць прыпала на 10-20-я гады ХХ стагоддзя ды што так ці іначай прычыніліся да тагочаснага духоўнага ўздыму, названага Адраджэннем, захавалі ў душы высокі ідэал свабоднай, суверэннай Беларусі.

Кожны з іх быў нечым адметны на ўласнай дзялянцы працы і вылучаўся як асоба.У кожнага з іх, натуральна, быў свой жыццёвы грамадскі досвед, часам няпросты, горкі. Яны ацалелі пасля неверагоднага молаха рэпрэсій 30-х - 40-х гадоў ды люта адшумелай у Беларусі і свеце апошняй вайны.

Канец 50-х - 60-я гады мінулага стагоддзя былі пазначаны, сказаў бы, нясмелым ажыўленнем нефармальнага беларускагаграмадскага жыцця ў выглядзе культурніцкіх яго праяваў, сустрэч. Нагодамі для знаёмстваў было публічнае чытанне вершаў маладымі беларускімі паэтамі ў сціплым пісьменніцкім дамку на Энгельса або ў тэатральна-мастацкім інстытуце, а таксама выстаўкі, ладжаныя маладымі мастакамі, якія няўзнак адыходзілі ад прадпісаных зверху афіцыйных мерапрыемстваў.

Читать дальше →

Жанр
Биографии и мемуары: прочее
Язык
be
Размер FB2
123,2 КБ
Добавлена