
Шчасьлівы Прынц
Скачать
Начало книги
Узвышаючыся па-над горадам, на высокім п’едэстале, стаяла статуя Шчасьлівага Прынца. Ён быў увесь пакрыты тонкімі лісткамі золата, вочы меў з устаўленых двух ясных шафіраў, і вялікі чырвоны рубін палаў на ручцы ягонага мяча.
I, сапраўды, ім надта захопліваліся.
"Ён такі прыгожы, як той пеўнік-паказьнік ветру, што стаіць на даху," заўважыў адзін э Мястовых Раднікаў, жадаючы відавочна здабыць сабе рэпутацыю чалазека з артыстычным смакам. "'Толькі ён ня ёсьць гэткі карысны," дадаў ён, баючыся, каб людзі не палічылі яго за непрактычнага чалавека, бо ён у сапраўднасьці такім ня быў.
"Чаму ты ня можаш быць, як той Шчасьлівы Прынц?" спыталася разважная маці свайго малога хлопца, каторы крычаў няведама чаго. "Шчасьлівы Прынц ніколі ня плача з-за чаго-колечы".
"Я рады, што ёсьць хоць нехта на сьвеце цалком шчасьлівы," прамармытаў расчараваны чалавек, глянуўшы на цудоўную статую.
“Ен зусім, як ангел," сказалі дзеці з прытулку, выходзячы з катэдры ў сваіх ясна-чырвоных пальцечках і чыстых беласьнежных хвартушкох.
- Жанр
- Классическая проза
- Перевод
- Л. Хвалько
- Издание
- Выданьне Беларускага Дапамаговага Камітэту, Ватэнштэт, 1947
- Язык
- be
- Размер FB2
- 569,9 КБ
- Добавлена