Сфінкс без загадкі
Скачать
Начало книги
Аднойчы апоўдні я сядзеў на тэрасе Café de la Paix, назіраючы за раскошай і ўбогасцю жыцця парыжанаў, і пацягваў свой вермут на фоне дзіўнага суседства фанабэрыі і нэндзы, якое бачылі мае вочы, як раптам пачуў, што мяне нехта кліча. Я павярнуўся і пазнаў лорда Мёрчысана. Мы не бачыліся з часоў навучання ў каледжы, ужо гадоў з дзесяць, таму я быў рады зноў сустрэцца з ім, і мы цёпла павіталіся. Мы былі добрымі сябрамі ў Оксфардзе. Я адчуваў да яго вялікую прыхільнасць: ён быў такі прыгожы, жыццярадасны і шляхетны. Усе казалі, што калі б ён не быў такім праўдалюбам, то меў бы больш сяброў, але мне здаецца, што мы акурат і любілі яго за гэтую шчырасць. Я заўважыў, што ён вельмі змяніўся. Ён выглядаў заклапочаным і ўстрывожаным, і здавалася, што яго мучаць нейкія сумневы. Я падумаў, што наўрад ці гэта той сучасны скептыцызм, бо Мёрчысан быў прыхільнікам торы і верыў у Палату лордаў, не раўнуючы як у Пяцікніжжа. Таму я вырашыў, што прычынай была жанчына, і спытаў, ці не ажаніўся ён.
- Жанр
- Классическая проза
- Перевод
- Алена Пятровіч
- Год написания
- 2013
- Язык
- be
- Размер FB2
- 21,2 КБ
- Добавлена