Салавей i ружа

Оскар Уайлд

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

— Яна сказала, што будзе танцаваць са мной, калi я прынясу ёй чырвоную ружу! — усклiкнуў малады Студэнт. — Але ў маiм садзе няма нiводнай чырвонай ружы.

Са свайго гнязда на дубе гэта пачуў Салавей. Ён выглянуў з лiстоты i прыслухаўся.

— Нiводнай чырвонай ружы ва ўсiм маiм садзе! — зноў усклiкнуў Студэнт, i яго прыгожыя вочы напоўнiлiся слязьмi. — Ах, ад якой дробязi залежыць шчасце! Я прачытаў усё, што напiсана мудрымi людзьмi, я ведаю ўсе сакрэты фiласофii, але таму толькi, што ў мяне няма чырвонай ружы, маё жыццё будзе разбiта.

«Вось дзе нарэшце сапраўдны закаханы! — сказаў сам сабе Салавей. — Ноч у ноч спяваў я пра яго, хоць i не ведаў яшчэ, ноч у ноч я расказваў аб iм зоркам, i вось цяпер бачу яго самога. Валасы ў яго цёмныя, што гiяцынт, вусны чырвоныя, што ружа, якую ён шукае; але каханне зрабiла яго твар бледным, як слановая косць, а пакуты надалi яму мужнасцi».

— Заўтра ўвечары ў Прынца баль, — шаптаў юнак, — i мая каханая будзе сярод гасцей. Калi я прынясу ёй чырвоную ружу, дык абдыму яе. Яна схiлiць галоўку мне на плячо, i мы будзем моцна трымацца за рукi. Але ў маiм садзе няма чырвонай ружы, i я, самотны, буду стаяць у кутку, а яна пройдзе мiма. Яна не заўважыць мяне, i маё сэрца гэтага не вытрымае.

Читать дальше →

Жанр
Сказки зарубежных писателей
Перевод
Iрына Сляповiч
Язык
be
Размер FB2
12,3 КБ
Добавлена