Обложка книги «Лісце забытых алеяў»

Лісце забытых алеяў

Кастусь Цвірка

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Паўз дарогу — перакапаныя, у грудах палі-бульбянішчы з пабэрсаным-параскіданым цяўнікам, усё яшчэ жоўтыя, хоць і добра парадзелыя бярозавыя пералескі пад цёплаю ватаю аблачын, пасівелыя лапіны ўшчэнт скапычаных каровамі паплавоў, на якіх часам выхапіць вока бруднавата-рыжага, з ваўчкамі ў грыве, каня, выпушчанага некім на волю.

У гэту дарогу мы збіраліся яшчэ з вясны.

Сама ж задума падарожжа ўзнікла ў мяне значна раней. Тады, калі мяне захапіла, пацягнула ў кнігасховішчы і архівы гэта, шмат у чым загадкавае імя ў нашай літаратуры — Ян Чачот.

У 1855 годзе Уладзіслаў Сыракомля казаў, што яму вядомы толькі два пісьменнікі, якія пісалі па-беларуску: «...адным з іх быў незабыўнай памяці Ян Чачот, другі — В. Дунін-Марцінкевіч». Першыя беларускія вершы Я. Чачот напісаў недзе каля 1818 года. Дунін-Марцінкевіч жа пачаў літаратурную дзейнасць значна пазней, у саракавых гадах, калі Ян Чачот яе ўжо заканчваў. Ян Чачот быў для Дуніна-Марцінкевіча пуцяводнай зоркай, першапраходцам у раскарчоўцы ўдзірванелай беларускай нівы. І, вядома ж, не толькі для Дуніна-Марцінкевіча. Цяжка наогул пераацаніць значэнне гэтага прыкладу для развіцця беларускай літаратуры. Гэта быў сапраўдны подзвіг: на мове цёмнага і зацюканага беларускага мужьіка, якога і за чалавека не лічыла ганарлівае панства, не пасаромеўся пісаць радавіты шляхціц! Ды і не абы-які шляхціц, а сам Ян Чачот, адзін з кіраўнікоў шырокавядомага таварыства філаматаў, першы сябра вялікага Адама Міцкевіча!..

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза, Биографии и мемуары: прочее
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1993
ISBN
5-340-01015-5
Язык
be
Размер FB2
1,2 МБ
Добавлена