Обложка книги «Хмары над Бацькаўшчынай»

Хмары над Бацькаўшчынай

Мікола Цэлеш

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Як шмат напісана ў беларускай савецкай літаратуры пра гэты час, і як мала ў гэтым праўды! Няма сэнсу казаць пра тых, хто адкрыта фальсыфікаваў рэчаіснасьць, падмяняў праўду жыцьця непрыхаванай прапагандысцкай маной. Тыя-ж, хто меў вочы, ня меў голасу, бо цэнзурна-ідэалягічная машына да апошняга ўшчэнт руйнавала нават падабенства праўды. А між тым, не зразумеўшы таго, што адбылося, не данёсшы гэтую праўду да людзей, нельга спадзявацца на новы пасьпяховы ўздым нацыянальнай самасьвядомасьці, на ліквідацыю вынікаў тых трагічных гадоў: хто забывае, не асэнсоўвае мінулае -- асуджаны зноў перажыць яго.

Мікола Цэлеш быў Сьведкам. Ён бачыў, як ідзе заняволеньне сялян, як вытраўляецца з чалавека гаспадар, як планамерна нішчыцца нацыянальная інтэлігенцыя, як рабуюць і расьцягваюць багацьце зямлі беларускай. Нельга сказаць, што сэнс падзей даўся яму лёгка, што разуменьне прыйшло як прасьвятленьне. Але ці не самы цяжкі быў шлях да мужнасьці белае зваць белым, чорнае -- чорным. Так сфармуляваў для сябе Цэлеш прызначэньне інтэлігента, пісьменьніка, беларуса.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Издание
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Нью-Ёрк, 1995
Язык
be
Размер FB2
912,5 КБ
Добавлена