Обложка книги «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак

Лев Николаевич Толстой

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Пераклаў з рускай мовы Леў Салавей.

Укладальнік Ткачоў П. I.

Рэдактар В. Ц. Галавач.

Мастак В. П. Масцераў.

Мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін.

Тэхнічны рэдактар Т. М. Сокал.

Карэктар А. Т. Глушчанка.

У вялікім будынку судовых устанаўленняў у часе перапынку пасяджэння па справе Мельвінскіх члены і пракурор сышліся ў кабінеце Івана Ягоравіча Шэбек, і зайшла гаворка пра славутую красоўскую справу. Федар Васільевіч разгарачыўся, даводзячы непадсуднасць, Іван Ягоравіч стаяў на сваім, Пётр жа Іванавіч, спачатку не ўмешваючыся ў спрэчку, не прымаў у ёй удзелу і праглядаў толькі што пададзеныя «Ведомости».

— Панове,— сказаў ён,— а Іван Ільіч памёр.

— Няўжо?

— Вось, чытайце,— сказаў ён Федару Васільевічу, падаючы яму свежы, яшчэ пахкі нумар.

У чорным абадку было надрукавана: «Праскоўя Федараўна Галавіна з душэўным смуткам паведамляе сваякам і знаёмым аб смерці ўлюбёнага мужа свайго, члена Судовае палаты, Івана Ільіча Галавіна, якая надышла 4-га лютага гэтага 1882 года. Вынас цела ў пятніцу, у 1 гадзіну папоўдні».

Читать дальше →

Жанр
Классическая проза
Перевод
Леў Салавей
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1977
Язык
be
Размер FB2
744,9 КБ
Добавлена