
Рускія народныя казкі
Серия: Фольклор народов России, СССР и СНГ
Скачать
Начало книги
Жылі-былі дзед ды бабка. Была ў іх курачка-рабка.
Знесла курачка яечка, ды не абы-якое, а залатое.
Дзед біў-біў—не разбіў.
Баба біла-біла — не разбіла.
Мышка бегла, хвосцікам махнула, яечка ўпала і разбілася.
Дзед плача, баба плача, а курачка кудахча:
— Не плач, дзед, не плач, баба: знясу вам яечка другое — простае, а не залатое.
Пасадзіў дзед рэпку. Вырасла рэпка вялікая-вялікая.
Пайшоў дзед рэпку з зямлі цягнуць.
Цягне-пацягне, выцягнуць не можа.
Паклікаў дзед бабку.
Бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацягнуць, вы цягнуць не могуць.
Паклікала бабка ўнучку.
Унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку—цягнуць-пацягнуць, выцягнуць не могуць.
Паклікала ўнучка Жучку.
Жучка за ўнучку, унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацягнуць, выцягнуць не могуць.
Паклікала Жучка кошку.
Кошка за Жучку, Жучка за ўнучку, унучка за бабку, бабка за дзедку, дзедка за рэпку — цягнуць-пацягнуць, выцягнуць не могуць.
- Жанр
- Русские сказки, Народные сказки
- Перевод
- Алесь Іванавіч Якімовіч, Сяргей Апанасавіч Міхальчук
- Издание
- Юнацтва, Мінск, 1985
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,4 МБ
- Добавлена

















