
Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка
Серия: Уладар Пярсьцёнкаў, книга 1
Скачать
Начало книги
Кніга гэтая – пераважна пра хобітаў, і зь яе старонак чытач шмат чаго даведаецца пра іхнія характар ды звычаі, а таксама трохі пра гісторыю. Болей зьвестак можна знайсьці ў вытрымках з Пунсовай кнігі Заходняга Краю, якія ўжо былі апублікаваныя пад назваю "Хобіт". Вытрымкі гэтыя, зь першых разьдзелаў Пунсовай кнігі, напісаныя самім спадаром Більба – першым хобітам, які стаў знакамітым на ўсенькі сьвет. Спадар Більба назваў іх "Вандроўка туды й назад", таму што яны распавядалі пра ягонае падарожжа на Ўсход ды пра вяртаньне. Гэтая ягоная прыгода потым уцягнула й усіх хобітаў у вялікія дзеі той эпохі, пра якія далей і пойдзе расповед. Шмат чытачоў, магчыма, захочуць даведацца пра гэты незвычайны народ з самага пачатку, а некаторыя, можа, ня маюць "Вандроўкі туды й назад". Для іх тут сабраныя найістотнейшыя зьвесткі пра хобітаў ды іхнюю краіну й коратка распавядаецца пра Більбаву вандроўку.
Хобіты – ня надта прыкметнае, ды вельмі старажытнае племя. Раней іх было нашмат болей, чым цяпер. Ім даспадобы спакой, цішыня, а таксама добра апрацаваная зямля. Зручна ўладкаваныя, дагледжаныя вёскі й палі – улюбёныя іхнія мясьціны, найболей прыдатныя для іх жыцьця. Хобіты не разумелі й не разумеюць прыладаў больш складаных за кавальскія мяхі, вадзяныя млыны ды пральні, але ўжо зь імі яны ўпраўляюцца надзвычай добра. Нават у старажытнасьці яны трымаліся як мага далей ад даўгалыгага народу – так яны нас клічуць, – а цяпер увогуле нас палохаюцца, і знайсьці іх даволі цяжка. У іх тонкі слых і востры зрок, і хоць хобіты схільныя таўсьцець, але застаюцца жвавымі й спрытнымі. Спрадвеку маюць яны звычку зьнікаць хутка й бязгучна, калі даўгалыгія, зь якімі яны сустрэцца ня хочуць, раптам зьяўляюцца побач. Звычка й майстэрства гэтыя распрацаваныя ў такой ступені, што людзям падаюцца чараўніцтвам.
- Жанр
- Фэнтези
- Перевод
- Дзьмітры Магілеўцаў, Крысьціна Курчанкова
- Оригинальное название
- The Lord of the Rings
- Издание
- unknown, Менск, 2008
- ISBN
- 978-985-4921-24-3
- Язык
- be
- Размер FB2
- 3,2 МБ
- Добавлена

