
Вятрак – птушка вольная
Скачать
Начало книги
У нашай Гуце немцы доўга не забавіліся – паелі курэй, папілі яйкі, а як толькі пачало грукацець недзе зусім паблізу, павыводзілі з двароў свае фурманкі, выцягнулі іх уздоўж вуліцы, пагергеталі – і пацягнуліся ў той бок, адкуль і прыйшлі. Дзед Грышка здзёр з галавы сваю аблезлую, бы хвост у пляшывага ката, шапку і памахаў ім услед:
– Шуруйце, чэрці акаянныя! Мы не надавалі кухталёў, то ўсёроўна на сваё напорацеся! Быць не можа, каб ліха вас абмінула! Бог ёсць!..
А Петрык шпурлянуў нават камень услед немцам. Камень далёка не заляцеў, але ўсё ж... Хай ведаюць! Петрыку, можа, крыўдна больш чым нам: немцы, не натрамбаваўшы свае вантробы курамі ды яйкамі, з’елі Петрыкаву карову-першацёлку, а ён і адпомсціць не паспеў. Крыўдна.
– Нічога, хлопцы, скора нашы прыйдуць, тады дадуць вам пастраляць, – супакоіў дзед Грышка, папраўляючы на галаве шапку. – Ох, ужо і настраляецеся! А мне дасцё хоць пальнуць ці не, цікава-інцярэсна, га?
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Палесдрук, Гомель, 2003
- Язык
- be
- Размер FB2
- 784,0 КБ
- Добавлена