
Так і жывём, брат
Скачать
Начало книги
Ну, вось і дачакаліся, здаецца, у Хутары новага настаўніка. Нарэшце. Гэта, нагадзіцеся, падзея – колькі гадоў запар нагадваў дырэктар мясцовай школы раённаму аддзелу адукацыі, што задыхаюцца яны тут без філолага, і – урэшце перамог: учора ранкам патэлефанавалі з райцэнтра, каб сустракалі Івана Валянцінавіча Шэпелева. Як і прасілі. Назвалі нават прыкметы: высокі, русявы, у акулярах – так што не пераблытаеце. Павесіўшу трубку, дырэктар Саксонаў ухмыльнуўся: «З кім тут блытаць? З бабкай Суклетай ці з дзедам Цыганком?» І , задаволена пацёршы далонь аб далонь, крэкнуў і строга загадаў сам сабе: « Сустрэць, як і належыць!» Крама – цераз дарогу, ён скоса глянуў на ўваходныя дзверы: адчынена. Так, значыць, п’е не п’е, а пляшка павінна стаяць на стале. Як бусел на адной назе: гэта наш, беларускі, пейзаж. З дарогі і перакусіць належыць. Тым больш што халасцяк – вечна галодны, канешне ж, што воўк у піліпаўку. Саксонаў уявіў, як сустракае ён новенькага, вядзе да сябе на кватэру, і яны знаёмяцца – малады настаўнік і стары, але таксама, прабачце, халасцяк. Якое супадзенне, браткі! Але ж халасцяк ён, праўду кажучы, малады: толькі сёлета адправіў ён сваю кабету ў горад – дзе ўзяў, як кажуць, там і паклаў. Дужа відна тут, у вёсцы, усім было, чым яна займалася, хоць і настаўніца таксама... Там, у горадзе, прасцей – поўна людзей, затрэцца, згубіцца. Шкада сына, але малы будзе пад наглядам дзядулі з бабуляй. Гэта суцяшала. Саксонаў зрабіў сёлета і другі, не менш важны, крок у сваім жыцці: як толькі адправіў жонку з сынам, аддаў кватэру – двухпакаёвую, з усімі выгодамі – матэматыку Кручкову, у якога двое дзяцей, а сам перайшоў жыць да бабкі Суклеты. На такое не кожны адважыцца. Тым больш дырэктар.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Мастацкая літаратура, Мінск, 2013
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,4 МБ
- Добавлена