Обложка книги «Булачка»

Булачка

Василь Ткачев

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Мамкін вярнуўся з работы ў прыўзнятым настроі. Ледзь пераступіўшы парог, чмокнуў у шчаку жонку, што тую вельмі здзівіла і ўразіла, бо калі яшчэ такое было, а потым ляпнуў у далоні, бадзёра паведаміў:

– Нінуля, у нас госці! З самой сталіцы. Аднакурснік персанальнай асобай. Ён зараз шышка – уго-о! У самім парламенце сядзіць! Ды ты яго, можа, не раз па тэлевізары бачыла, толькі ўвагі не звяртала. Чалавек з партфелем. Галава-а! Сам прэзідэнт з ім ручкаецца. Прозвішча – Бурчалкін. Гаворыць яно табе аб чым-небудзь?

Жонка, трымаючыся далонькамі за тое месца, куды чмокнуў муж, нясмела крутнула галавой:

– Не-а, першы раз чую.

– Нічога, нічога, праз гадзіну, а мо раней будзеш мець магчымасць пазнаёміцца з ім асабіста. Бурчалкін, цэнячы нашы ранейшыя сяброўскія адносіны, паабяцаў завітаць да нас. На агеньчык, так сказаць. Прыехаў у камандзіроўку і адразу ж мне тэлефануе: Мамкін, прывітанне! Мамкін, як жыццё? Мамкін, якія ў цябе праблемы? І гэтак далей. Абмазгуй, кажа, чым магу табе памагчы – сёння буду, перад ад’ездам ёсць пару гадзін, сустрэнемся. Тут, кажа, цягнуць у рэстараны з усіх бакоў, але я ўсё ж адбіўся: аднакурснік на сяброўскі уік-энд запрасіў, так што ... прабачце, спадары і спадарыні. Мамкін чакае. Га? Ты вось што, Нінуля, пакуль я збегаю ў гастраном, таго-сяго прыхаплю, рыхтуй на стол і думай, чым табе і мне, вядома, можа памагчы Бурчалкін. Глядзі, нічога не ўпусці. Не прамахніся. Ён чалавек слова. Ну, дзе грошы... Давай, давай, для такога сяброўскага уік-энда не шкада патраціцца.

Читать дальше →

Жанр
Юмористическая проза
Издание
ТДА “Барк”, Гомель, 2011
Язык
be
Размер FB2
638,2 КБ
Добавлена