Апошняе каханне князя Мiндоўга (на белорусском языке)

Константин Иванович Тарасов

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Напярэдаднi купалля ў лясах паблiзу ад мазавецкае мяжы прыпынiлiся на кароткi начлег перад наездам пятнаццаць тысяч коннай лiтвы i русi. Каб вецер не прынёс мазурам выратавальны для iх знак, абозныя на загад вялiкага князя забаранiлi кметам раскладаць вогнiшчы. Адзiны на войска агонь цеплiўся ля намёту Мiндоўга; каля гэтага вогнiшча радзiлiся ўдзельныя князi, якiя прывялi свае палкi i дружыны. Вялiкi князь даводзiў iм задуму наезду. Мiндоўг казаў, што яны мусяць адпомсцiць мазурам за iхны ўдзел у леташнiм сумесным з крыжакамi паходзе на прусаў i жамойць. Палкi мусяць пранесцiся смерчам праз мазурскiя вёскi i мястэчкi ў бок Плоцка i недзе ля Вiслы сустрэць войска князя Земавiта, калi той паспее яго сабраць...

Князёў ля агню, у крывавым полымi якога грэлася боства вайны, было разам з Мiндоўгам семнаццаць, усе яны, апроч вялiкага князя, былi паголеныя, як патрабаваў таго iхны малады ўзрост; сiвы, барадаты Мiндоўг выглядаў сярод iх дзедам, якi склiкаў моладзь для навучання поспеху i ўдачы на ўласным досведзе. Аднагодкi i старыя паплечнiкi князя даўно пайшлi з жыцця, у крузе з iм, шасцiдзесяцiпяцiгадовым, сядзелi iхныя сыны. За выняткам трох яцвягаў, усе даводзiлiся вялiкаму князю сваякамi, хоць i яцвяжскiя князi, пры жаданнi акрэслiць з iм роднасць, былi сваякамi па жонцы. Жамойцкi князь Трайнат быў сястрынiч, полацкi князь Таўцiвiл i вiцебскi князь Ердзiвiл - братанiчы, гальшанскi князь Гердзень - стрыечны братанiч, крэўскi князь Даўмонт, самы малады з князёў у гэтым паходзе, таксама пляменнiк, але траюрадны. Мiндоўг вылiчыў, што Даўмонту толькi крыху перайшло за дваццаць. Дзяволтаўскiя князi Люмбель, Лугайла i Гаторп сядзелi на такiх дробных удзелах, што сваяцтва патрабавала ўзгадкаў пра дзядоў трэцяга калена.

Читать дальше →

Жанр
История
Язык
be
Размер FB2
197,4 КБ
Добавлена