Дзённікі (1980-1994)

Максим Танк

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

2.І. Эйнштэйн пісаў: «Не трэба нікому прысвячаць самога сябе, а даць толькі з сябе самае большае тры чвэрці. Бо калі ў навуцы, у мастацтве ці ў асабістым жыцці сустракае нас расчараванне, дык гэта адна чвэртка той часткі, якой не прысвяціў нікому».

Мне здаецца, цяжка падзяліць жыццё сваё на часткі і, бадай, немагчыма іх так размеркаваць, як гэта раіць Эйнштэйн.

Думаў закончыць мінулагодні верш, але і сёння не змог. большасць маіх вершаў — мая біяграфія. Пошта прынесла з дзесятак лістоў.

Пасля чарговай сваркі нашых маладых Сярожка заявіў, што ён, калі не перастануць сварыцца, пакіне іх і пойдзе з дому. Помню, як і я перажываў розныя дамашнія баталіі ў дзедаўскай хаце. Відаць, не памыляўся Тувім, калі гаварыў, што жыццё — гэта мука.

3.І. Атрымаў сігнальны экземпляр сваёй казкі пра Мураша-Бадзіню ў цудоўным афармленні М. Гуціева. Памёр С. Шчыпачоў. Быў адным з папулярнейшых паэтаў. Асабліва ў часы, калі амаль усе пісалі жалезабетонныя вершы і розныя агіткі.

Читать дальше →

Жанр
Документальная литература
Язык
be
Размер FB2
1,1 МБ
Добавлена