Дзённікі (1960-1979)

Максим Танк

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

8.І. Зноў званіў у Варшаву. Любаша з дзяўчатамі збіраецца наведаць Кракаў, Паронін, Закапанэ. Відаць, імі заапекавалася наша старая сяброўка — Э. Арлоўская.

Прачытаў зборнік вершаў К. Кірэенкі «Светлая хваля». Зборнік вельмі слабы. Вершы рытарычныя, хадульныя, надуманыя. I паэту, відаць, пісаць іх было цяжка, і чытачу цяжка чытаць.

20.ІІІ. Шамякін, Брыль, Бачыла і я ездзілі на літаратурныя вечары ў Карэліцкі раён. Неспадзявана сустрэў хлопцаў з Кальчыц, дзе ў 1932-1933 гг. працаваў у падполлі, і гаспадара канцавой хаты Карлюка, у якой была наша яўка, праводзіліся партыйныя нарады і я не раз знаходзіў прытулак.

Павел Ахрыменка надрукаваў у «Литературной газете» рэцэнзію на мой украінскі зборнік і беспадстаўна абвініў В. Шведа за тое, што той недакладна пераклаў мой верш «У маршы». А вінават не перакладчык, бо ў апошняй рэдакцыі для двухтомніка я выправіў некаторыя радкі. I таму так атрымалася.

Читать дальше →

Жанр
Документальная литература
Язык
be
Размер FB2
1,0 МБ
Добавлена