Дзённікі (1941-1959)

Максим Танк

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Учора наш цягнік з беластоцкімі бежанцамі спыніўся ў Новаузенску, амаль на самай граніцы Казахстана. Стэп без канца і краю. Зямля выпалена сонцам, сухавеем. Рэдка дзе ўбачыш нейкі куст ці лапінку жывой зелені. Заўтра Любаша ідзе ў роддом. Хацелася б пачакаць: кім папоўніцца наша сям’я і сама выпішацца з бальніцы. А там – на фронт. Начуем у нейкім інтэрнаце. Разам з намі В. Найдус са сваім малышом. Грыша яе, здаецца, па заданню абкома застаўся ў Беластоку.  

2.VІІ       

Амаль усю ноч не спаў. Далёка, за край небасхілу заходзіў чырвоны месяц. За ракой чуліся незнаёмыя галасы нейкіх птушак. У райкоме праслухаў выступленне т. Сталіна. Відаць, пакуль выясніцца справа з маёй мабілізацыяй, трэба будзе пашукаць работы і нейкі куток, дзе мог бы спыніцца. Быў у бальніцы. Любаша крыху чуецца лепш, адпачыла пасля працяглай, цяжкой дарогі. Усе слухаем трывожныя звесткі з фронту. А яны, відаць, яшчэ больш трывожныя, як тыя, што перадаюць. Нападзенне Германіі не магло быць неспадзяваным, калі нат пісьменнікі з Польшчы, якія абаснаваліся ў Беластоку, гаварылі, што ў пісьмах з Варшавы, з Лодзі сваякі іх папераджаюць: «Хаім, гэтымі днямі збіраецца да цябе прыехаць цесць, з якім ты не ўжывешся», «Дора, мы бацька і маці – раім табе выехаць куды далей ад нашага цяперашняга суседа».

Читать дальше →

Жанр
Документальная литература
Язык
be
Размер FB2
455,9 КБ
Добавлена