Сьмерць і салаўі

Пётра Сыч

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Кніжка гэта малая, але мае цікавы й глыбокі зьмест. Яна адсланяе жорсткія адносіны між людзьмі й народамі ў нашым веку, калі чалавецтва дайшло да вялікіх навуковых і тэхнічных асягненьняў, калі столькі гаворыцца пра свабоду, справядлівасьць, гуманнасьць.

Кніжка апісывае бітву пад Монтэ-Касыно — адну з найвялікшых бітваў з Другой Сусьветнай вайны — і ўдзельнікаў яе, сярод якіх было шмат беларусаў. Раскрывае душы некаторых з іх, расказвае, што яны перажывалі ў чужым войску, ідучы на пагібель за чужую справу. Праўда, яны змагаліся з Гітлераўскай тыраніяй, але-ж тады ўжо было ведама, што Беларусь была здана на ласку й няласку другога тырана — бальшавіцкай Маскве.

Кніжка мае назоў «Сьмерць і салаўі». Аўтар выбраў яго нездарма. Бітва адбывалася вясной, калі ў прыродзе ўсё ажывала, цьвіло, цешылася, сьпявала. А жаўнеры, — маладыя, поўныя сілаў людзі — замест таго каб цешыцца жыцьцём і красой яго, ішлі паміраць пры звоне вясны й салаўіных сьпеваў. Гэта трагічная сытуацыя ёсьць відавочным пратэстам супроць вайны й усякага гвалту.

Читать дальше →

Жанр
Проза
ISBN
some
Язык
be
Размер FB2
192,1 КБ
Добавлена