
Галасы Беларусі — 2020
Серия: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе
Скачать
Начало книги
Ад чытаньня гэтых сьведчаньняў валасы на скронях ператвараюцца ў жорсткі дрот. Эмоцыі — або толькі адмоўныя або толькі станоўчыя, без паўтонаў. Як і увесь гэты год 2020 — у рэжыме „беларускай сынусоіды“, уверх-уніз: нас расстраляюць — мы пераможам — нас усіх пасадзяць — мы пераможам… Як і раніца кожнага дня, яшчэ ад пачатку пандэміі — суцэльныя bad news на сайтах і ў сетках — народ не пачуў ад уладаў ніводнага слова спагады і падтрымкі, толькі рэпрэсіі, абразы, пагрозы. Народ адказаў эўфарыяй вулічных шэсьцяў, дваравых канцэртаў, бел-чырвона-белых колераў паўсюль. На маршах у Беларусі ніколі ў гісторыі не было столькі шчасьлівых людзей. Гэта было шчасьце яднаньня ў галоўным — у візіі сваёй краіны, якой яна можа быць.
Беларускага лета 2020-га не чакаў, не прагназаваў, ня мог наваражыць ніхто. Падзеі відавочна не завяршыліся, і ўсё, што мы маем цяпер — факты і эмоцыі ў расповедах людзей, якія апынуліся ў цэнтры віраваньня. Зь іх галасоў і складаецца гэтая кніга.
- Жанр
- Публицистика
- Издание
- Радыё Свабода, 2021
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,2 МБ
- Добавлена
