
Ваніна Ваніні
Скачать
Начало книги
Гэта здарылася вясновым вечарам 182... года. Увесь Рым быў апанаваны хваляваннем: славуты банкір герцаг дэ Б. даваў баль у сваім новым палацы на Венецыянскай плошчы. Ва ўбранні гэтага палаца спалучалася ўся пышнасць мастацтва Італіі і ўсе хітрыкі лёнданскай і парыжскай раскошы. З'ехалася мноства гасцей. Ангельскія арыстакраткі - чапурыстыя бялявыя прыгажуні - палічылі за гонар з'явіцца на балі ў банкіра. Яны зляцеліся цэлым роем. Найпрыгажэйшыя жанчыны Рыма супернічалі з імі ў харастве.
У залю ўвайшла пад руку з бацькам маладая дзяўчына: зіхатлівыя вочы і валасы, чорныя, як крумкачынае крыло, выкрывалі ў ёй рымлянку; усе погляды накіраваліся на яе. У кожным яе руху праглядваўся незвычайны гонар.
Гасцей-замежнікаў дзівіла пышнасць гэтага балю. «Ніякія святы манархаў Эўропы не могуць з ім параўнацца», - гаварылі яны.
У манархаў Эўропы няма палацаў, створаных італьянскімі дойлідамі; яны вымушаныя запрашаць сваіх прыдворных дам, паміж тым як герцаг дэ Б. запрашаў толькі прыгожых жанчын. У гэты вечар яго выбар аказаўся асабліва ўдалы: мужчыны былі аслепленыя. Сабралася столькі прывабных жанчын, што цяжка было вырашыць, каму аддаць пальму першынства. Але пасля нядоўгіх ваганняў царыцаю балю аднадушна абвясцілі князёўну Ваніну Ваніні, чорнавалосую маладзіцу з вогненным позіркам. Адразу ж замежнікі і маладыя рымляне, пакінуўшы гасціныя, сабраліся ў бальнай залі.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 218,0 КБ
- Добавлена