Marginalis

Кірыл Стаселька

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

У зносінах з новымі людзьмі я нярэдка магу падацца бестактоўным. Пры першай сустрэчы ад мяне можна пачуць мноства пытанняў, ча­сам дастаткова інтымных. Пытанняў, датычных працы, заробку, сяброў, сям’і, занятасці бацькоў ды некаторыя іншыя, у залежнасці ад сітуацыі. Вядома, у жывой размове яны выглядаюць не так груба і маюць больш завуаляваны характар. У любым выпадку, падобная дапытлівасць не з’яўляецца вынікам маёй бескультурнасці або дрэннага выхавання. Справа ў тым, што мяне заўсёды цікавілі гісторыі, біяграфіі людзей, што мяне атачалі.

Я люблю як, напэўна, і многія, добрыя, цікавыя гісторыі, будзьяны рэальныя ці выдуманыя. Але, мабыць, сіла эфекту выдуманай гісторыі — павучальнага, тлумачальнага, асцерагаючага, эўрыстычнага ды любога іншага — куды сла­бейшая за тую, што мела месца быць насамрэч. Але біяграфіі выбітных дзеячаў, якія ў вялікай колькасці можна знайсці ў падручніках і энцыклапедыях, пакрытыя такім шчыльным пластом велічы, легенд, тлумачэнняў ды інтэрпрэтацый, што гісторыя таго ці іншага чалавека забіваецца і міфалагізуецца, губляючы сваю жыццёвасць. Іншая справа — чалавек, якога “вялікая гісторыя”, з нашага дазволу, адносіць да разраду “маленькага” або “звычайнага”.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Язык
be
Размер FB2
455,3 КБ
Добавлена