Обложка книги «Адваротны бок люстра»

Адваротны бок люстра

Ксения Шталенкова

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

– Ну што, здаецца, усё-такі яна… Значыцца, гэта твой выбар? – ціха прамармытаў ён сабе пад нос, пазіраючы ў акно скрозь вузкую шчыліну паміж занавескамі.

На залітым сонечным святлом тратуары стаяла дзяўчынка гадоў пятнаццаці, углядаючыся ў вітрыну антыкварнай крамы. Гэтая крама належала яму, і ён вельмі добра ведаў, што ў вітрыне няма нічога прывабнага для такой юнай асобы, акрамя адной рэчы, і гэтая рэч сама абірала сабе гаспадара. Аднак ці гаспадара?

Ён апусціў занавеску і нервова прайшоўся па кабінеце. На працягу ўсяго жыцця ён задаваў сабе гэтае пытанне. Хто яны: гаспадары ці паслухмяныя выканаўцы чыёйсьці невядомай волі? Ён раптоўна спыніўся пасярод пакоя і правёў рукою па лбе.

– Та-ак, пэўна, старэю, калі ўпадаю ў такі чорны містыцызм, – прамовіў ён з прыкрасцю. – А мабыць, гэта і лепш? Усё роўна рана ці позна мне спатрэбіцца нехта яшчэ.

Ён ізноў падышоў да акна і паглядзеў уніз.

– Яна ж яшчэ зусім дзіцянё. Я заўжды думаў, што гэта будзе нехта старэйшы і ніяк не дзяўчо. Спадзяюся, ты разумееш, што робіш. Хацеў бы я ведаць, што ты там ёй паказваеш, – ціха сказаў ён, пазіраючы на дзяўчынку, якая нібы зачараваная замерла перад шыбай.

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза, Исторические приключения, Детская проза: приключения, Попаданцы
Год написания
2016
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 2016
ISBN
978-985-021-66-56
Язык
be
Размер FB2
2,2 МБ
Добавлена