Песня песняў
Скачать
Начало книги
Бузя — гэта імя, скарочанае ад Эстэр-Ліба: Лібузя — Бузя. Яна старэйшая за мяне на якія год-два, а разам нам абаім няма і дваццаці. От цяперака сядайце, калі ласка, ды падлічыце, колькі гадоў мне і колькі — ёй. Але гэта, мне думаецца, не важна. Лепш я вам кораценька раскажу яе біяграфію.
Мой старэйшы брат Беня асеў у вёсцы, арандаваў млын, умеў страляць з ружжа, скакаць верхам на кані і плаваць, як рыба. Аднойчы ўлетку ён купаўся ў рацэ і ўтапіўся. Так на ім спраўдзілася прыказка: «Усе добрыя плыўцы топяцца». Пасля яго засталіся млын, два конікі, маладая ўдавіца і дзіця. Ад млына давялося адмовіцца, конікаў прадалі, маладая ўдавіца выскачыла замуж і паехала некуды ў свет, а дзіця мы ўзялі да сябе.
Гэта і была Бузя.
Што тата любіць Бузю, як роднае дзіця, і што мама дрыжыць над ёю, як над адзінаю дачкой, — гэта лёгка зразумець. Яны знайшлі ў ёй суцяшэнне пасля вялікае страты. Але я? Чаму, калі я прыходжу з хедара і не бачу Бузі, мне кавалак не лезе ў горла? Аднак варта Бузі паявіцца — і адразу робіцца светла ў доме, ва ўсіх яго кутках. А калі Бузя звяртаецца да мяне, я апускаю вочы. А калі Бузя смяецца з мяне, я плачу.
- Жанр
- Классическая проза
- Перевод
- Фелікс Баторын
- Язык
- be
- Размер FB2
- 143,7 КБ
- Добавлена