
Беларусь і суседзі
Скачать
Начало книги
Беларускі юрыст, гісторык, публіцыст, культурны й палітычны дзеяч Мікола Шкялёнак нарадзіўся ў 1899 годзе ў вёсцы Пякоціна (цяпер Міёрскі раён Віцебскай вобласьці). Бацька яго Восіп і маці Аляксандра мелі каля трыццаці гектараў зямлі.
У іх сям’і, апрача Міколы, было яшчэ двое сыноў — Пётр (1902-1977) і Павал (1903-1928?). Але добрую адукацыю Восіп і Аляксандра Шкялёнкі змаглі даць толькі старэйшаму сыну Міколу.
У 1932 годзе ён скончыў юрыдычны факультэт Віленскага Унівэрсытэту па спэцыяльнасьці адвакат. У час вучобы прымаў актыўны ўдзел у беларускім маладзёвым руху. Ён зьяўляўся сябрам Беларускага Студэнцкага Саюзу (БСС), які існаваў пры Віленскім Унівэрсытэце. 26 кастрычніка 1926 г. на агульным сходзе БСС яго выбіраюць старшынёю, а таксама прызначаюць рэдактарам „Студэнцкай думкі” — перыядычнага органу беларускага студэнцкага руху.
На пачатку 1930-ых гадоў Мікола Шкялёнак працуе адвакатам у Вільні, зьяўляецца сябрам Беларускага Навуковага Таварыства (БНТ). А 12 лютага 1939 г. яго выбіраюць сакратаром таварыства. Актыўна выступае з рэфэратамі, прысьвечанымі мінуўшчыне Беларусі. Чытае лекцыі сярод актывістаў беларускага студэнцкага „Таварыства Прыяцеляў Беларусаведы”, зьяўляецца сябрам рэдакцыйнай калегіі часопісу „Калосьсе”. Друкуе свае гістарычныя артыкулы ў „Запісах Беларускага Навуковага Таварыства”, заходнебеларускіх часопісах. У гэты час з-пад пяра таленавітага гісторыка выходзяць яго выдатныя працы: „У трохсотыя ўгодкі сьмерці Вялікага канцлера Льва Сапегі”(1933), „Копныя суды”(1932), „Падзел гісторыі Беларусі на пэрыёды”(1938), „Культурнае рабства”(1939) і іншыя. Тагачасныя беларускія крытыкі даволі станоўча ацэньвалі яго гістарычныя артыкулы й выступленьні.
- Жанр
- История, Культурология, Политика, Экономика
- Издание
- Białoruskie Towarzystwo Historyczne, Беласток, 2003
- ISBN
- 83-915029-4-5
- Язык
- be
- Размер FB2
- 809,3 КБ
- Добавлена