
Сляды вядуць на Зямлю
Скачать
Начало книги
Рэйсавы планеталёт «Талнах» не прыбыў да месца прызначэння ў касмапорт Нераіды — другога спадарожніка Нептуна.
Паведамленне аб гэтым здарэнні ўжо цэлую гадзіну ляжала на стале ў начальніка Службы бяспекі ўнутрысістэмных зносін Чаўра. Яго супрацоўнікі ў гэты час рабілі ўсё тое, што патрабавала інструкцыя: пасылалі запросы, правяралі акты тэхнічных аглядаў «Талнаха», медыцынскія заключэнні аб стане здароўя экіпажа і пасажыраў перад стартам і ў палёце, тэлеграмы з борта планеталёта.
Чаўр не вельмі спадзяваўся на вынікі. Каб было выяўлена якое-небудзь адхіленне ад нормы, ці дазволілі б старт «Талнаху»? Служба бяспекі наконт гэтага мела цвёрдыя ўказанні. Нічога невычайнага не адзначылі і пазаземныя станцыі назірання, каля якіх праходзіў планеталёт. Значыць, унутраных прычын, якія тлумачылі б здарэнне, быць не магло. Заставаўся яшчэ метэарыт. Буйны. Выпадковы. На яго мог натрапіць карабель. Аднак раней, чым гэта адбылося б, аўтаматычная аварыйная станцыя планеталёта паслала б на Зямлю свой сігнал. Атрымлівалася нейкае замкнёнае кола.
- Жанр
- Космическая фантастика
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,1 МБ
- Добавлена