
Падстаўка
Серия: Библиотека приключений и фантастики
Скачать
Начало книги
З Сяргеем Апанасавічам Вежыкам мы пазнаёміліся ўчора. Спачатку ён мне не паказаўся. Невысокі, таўставаты. Валасы доўгія, аж на карку закручваюцца. Нос бульбінай, рот вялікі, усмешлівы. На субяседніка капітан Вежык глядзіць мякка і нібы бянтэжыцца. Мне падумалася, што яму да твару больш мальберт з пэндзалем — хай малюе флору і фаўну. Вядома, я не чакаў, што ўбачу волата з пранізлівым і жорсткім позіркам. На маім веку ў міліцыі такія не надта затрымліваюцца. Аднак і залішняя лагоднасць у абліччы, падобная на нерашучасць, таксама сустракаецца не часта. Прафесія наша, як не круці, сур’ёзная. А Вежык не проста сышчык, ён узначальвае ў Прыдняпроўску раённы крымінальны вышук.
Сяргей Апанасавіч, напэўна, здагадваецца, што не стае яму знешняй суровасці. Назваўшыся, ён вінавата ўсміхнуўся і няўпэўнена сказаў:
— Вось напрацавалі,— і паклаў моцную руку з растапыранымі доўгімі пальцамі на пухлую папку.
- Жанр
- Детективы, Приключения
- Издание
- Юнацтва, Минск, 1990
- ISBN
- 5-7880-0411-Х
- Язык
- be
- Размер FB2
- 2,6 МБ
- Добавлена





























