Камандзіроўка ў сваім горадзе
Скачать
Начало книги
Ніколі не думаў, што тая невялічкая нізка маіх лірычных вершаў пра родны кут і каханне, з якіх, напэўна, пачынае кожны ўдалы і няўдалы паэт, бо пра што яшчэ мы ведаем, раптам займее дачыненне да крыміналістыкі. Не прыйшло мне гэта ў галаву нават тады, калі мяне выклікаў начальнік аддзела падпалкоўнік Янушкевіч, і я, зайшоўшы, убачыў у яго руках часопіс, разгорнуты на старонцы з маімі мініяцюрамі і партрэтам. Зрэшты, я служыў у абласным упраўленні ўнутраных спраў менш месяца і падумаў, што начальства, усебакова вывучаючы мяне, натрапіла на мае вершы. Аднак, як я ўжо ведаў, Пётр Пятровіч быў не з тых, хто любіць пагаварыць проста так, без дай прычыны, і таму крыху здзівіўся, пачуўшы кароткае: «Пішаш?» У яго голасе не чулася іроніі, звычайнай, калі ён лічыў, што ты займаешся глупствам, не было і спагады, заўсёднай, калі тваё захапленне нечым пабочным, не службовым, яму падабалася. Сёння Пётр Пятровіч быў проста сур’ёзны і неяк дапытліва, нібы бачыў упершыню, паглядаў на мяне. Таму я, замест таго каб прамаўчаць, нечакана для сябе паскардзіўся:
- Жанр
- Детективы
- Язык
- be
- Размер FB2
- 926,3 КБ
- Добавлена