Санэты

Уильям Шекспир

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Краса нiколi не памрэ на свеце, Тварэннi дзiўныя прыносяць плён. Пялёсткi вянуць на ружовым цвеце, Ды аднаўляе памяць iх бутон.

Зiхценнем воч сваiх зачараваны, Ты палiш сам сябе сваiм агнём. Ты катуеш сябе не горш тырана, Набыткi ўсе развеяўшы суздром.

Для свету лепшая акраса сёння, Вястун вясенняй зыркай пекнаты, Сок жыватворчы тоячы ў бутоне, I марнатраўца ты, i скнара ты.

Шкадуй наш свет, не кiнь таго ў магiлу, Што новае жыццё ускаласiла б.

2

Як пройдзе сорак зiм па-над табой, Чало збароздзяць, быццам поле плугам, Згадае хто убор квяцiсты твой, Пабачыўшы старэцкую дзяругу?

На запытанне: "Дзе ўся прыгажосць, Дзе скарбы дзён юнацтва залатога?" Пакажаш, што ў запаўшых вочах ёсць? Красы ў iх мала, але здзеку многа!

Наколькi прыгажэй сказаць бы так: "Усё найлепшае маё у сыне! Яго прыняў, як спадчыну, юнак, Мяне яна таксама не пакiне".

Калi пачне у жылах стынуць кроў, Яна праз сына запалае зноў.

3

У люстра глянь на вобраз дзiўны свой, Скажы яму стварыць такi ж, як гэты. Абразiш свет, спазнiўшыся сяўбой, Благаславiць не здолеўшы кабеты.

Читать дальше →

Жанр
Поэзия
Язык
be
Размер FB2
75,5 КБ
Добавлена