Обложка книги «Антоній і Клеапатра»

Антоній і Клеапатра

Уильям Шекспир

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Трагедыя «Антоній і Клеапатра» напісана Шэкспірам прыкладна ў 1607 годзе пасля «Караля Ліра» і «Макбета». Асобна не выдавалася, надрукавана ўпершыню ў зборы твораў 1623 года. Матэрыялам для п'есы (сюжэт, падзеі, быт) паслужылі «Жыццеапісанні» грэчаскага гісторыка канца першага і пачатку другога стагоддзя нашай эры Плутарха ў англійскім перакладзе Норта (першае выданне — 1578, другое— 1595).

Рэдактар Н. I. Тулупава

Мастацкі рэдактар В. П. Жыжэнка.

Тэхнічны рэдактар Г. Г. Федарук

Карэктар К. А. Крукоўская

Пераклад зроблены з выдання:

W. Shakespeare — Tragedies, vol. 3, London — Toronto Published by J. M. Dent, 1936.

Вялікі знаўца чалавечай душы драматург Шэкспір тэму кахання закранаў у сваіх творах часта і ў розных аспектах, але, мабыць, з асаблівай вастрынёй і глыбінёй раскрыў яе ў трагедыях «Рамэо і Джульета» і «Антоній і Клеапатра». Гэтыя дзве трагедыі — ранняя «Рамэо і Джульета» і позняя «Антоній і Клеапатра» — з'яўляюцца як бы полюсамі шэкспіраўскай распрацоўкі тэмы кахання. Каханне юных Рамэо і Джульеты ўспыхнула адразу і зблізіла іх з неадольнай сілай, і парваць іх адзінства магла толькі смерць. Жыццярадаснасць, светлы каларыт гэтай трагедыі, хараство і выключная шчырасць пачуццяў маладой пары, узнятыя на ўзровень ідэалу, даюць нам прыклад непарушнай вернасці. Рамэо і Джульета паміраюць героямі, нічым не запляміўшы свайго жыцця. Трагедыя «Антоній і Клеапатра», напісаная на гістарычны сюжэт, з рэальнымі людзьмі і падзеямі, паказвае сувязь асоб немаладых — праслаўленага рымскага палкаводца Марка Антонія і егіпецкую царыцу Клеапатру, якія бралі ад жыцця ўсё, што хацелі, асалоду і роскаш, і ў каханні знаходзілі вяршыню шчасця. Каханне ў іх пакутлівае, супярэчлівае, розум змагаецца з пачуццём, але апошняе ўрэшце перамагае.

Читать дальше →

Жанр
Трагедия
Перевод
Юрка Гаўрук
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1982
Язык
be
Размер FB2
1,5 МБ
Добавлена