Бiтва

Роберт Шекли

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр iмклiва ўвайшоў у аператыўную залу i грымнуў:

- Спачнi!

Тры яго генералы паслухмяна сталi па камандзе спачнi.

Фетэрэр зiрнуў на гадзiннiк i сказаў:

- Лiшняга часу ў нас няма. Паўторым яшчэ раз папярэднi план бою.

Ён падышоў да сцяны i разгарнуў гiганцкую мапу Сахары.

- Паводле найбольш дакладнай тэалагiчнай iнфармацыi, якую мы атрымалi, Сатана мае намер вывесцi свае сiлы на паверхню вось у гэтым пункце, - ён тыцнуў у мапу тоўстым пальцам. - У першай лiнii будуць д'яблы, дэманы, суккубы, iнкубы i ўсе iншыя гэтага ж класа. Правым флангам камандуе Велiял, левым - Вельзевул. Яго Сатанiнская Вялiкасць узначалiць цэнтр.

- Папахвае сярэднявеччам, - прамармытаў генерал Дэл.

Увайшоў ад'ютант генерала Фетэрэра. Яго твар свяцiўся шчасцем пры думцы пра Абяцанае Зверху.

- Сэр, - сказаў ён, - там зноў святар.

- Зрабiце ласку стаць па камандзе зважай, - строга сказаў Фетэрэр. - Нам яшчэ трэба будзе бiцца i перамагчы.

Читать дальше →

Жанр
Научная фантастика
Язык
be
Размер FB2
11,1 КБ
Добавлена