
Уладар рыбаў
Скачать
Начало книги
«Няўдзячная праца… Фізічна адчуваю, як ува мне згарае энергія. Здаецца, пабег бы куды з цеснага кабінета, столькі спраў перарабіў бы… Аж не… Трэба сядзець, думаць, пісаць. I адчуваць, як згарае энергія. Як яна свярбіць у кожнай клетачцы, жылачцы, шукаючы выйсця, імкнецца праціснуцца, выйсці, выплюхнуцца, выбухнуць!.. Ды, не знайшоўшы прасветліны, вяртаецца па коле назад. У ліпучую, сонную багну выседжвання думак. Ну чаму іншым даецца ўсё так лёгка, нібы міжволі? Чаму яму, такому разумнаму, такому таленавітаму, нават выбітнаму, трэба так усё выпакутаваць? Так скрупулёзна падбіраць ідэі, меркаванні, думкі, быццам каштоўныя белыя зернеткі вылушчваць з закарэлага чорнага шалупіння. Так старанна сплятаць іх у сказы, складаць у адно цэлае, быццам кошык – пруток да прутка – шчыльна, ладна. А потым бурыць няўклюду, і зноў, і зноў ствараць…»
«Ну і навошта? Дзеля чаго? Чаму кожны, каму «свярбіць ягоная энергія», імкнецца выплюхнуць яе на паперу, а яшчэ горш – на галовы ні ў чым не вінаватых чытачоў? Чаму гэты свой неўтаймоўны «сверб» ён не рэалізуе ў скульптуры, матэматыцы, геаграфіі, складанні камп’ютарных праграмаў ці мікрабіялагічных даследаваннях? Не трэба прыладаў, акрамя аркуша ды асадкі?.. Няма таленту да іншага? А чаму кожны лічыць, што ў яго ёсць талент менавіта да пісання? Можа, тут лягчэй схаваць гэты талент… ці яго адсутнасць – не так навідавоку. Зрыфмаваў што-нішто, абвесціў сябе канцэптуалістам, загарадзіўся шыльдай з мудрагелістым назовам – і вось табе: крытэрыяў для творцы не існуе, усё новае спачатку ганіцца, не прымаецца, урэшце – час пакажа… I вось вам новаспечаны творца. А ўжо калі піша сяк-так па-беларуску – шчыра вітаем! Не, на пэўным этапе развіцця грамадства, ягонай свядомасці такая масавасць – нават вельмі добра.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза, Фантасмагория, абсурдистская проза
- ISBN
- 9785447468941
- Язык
- be
- Размер FB2
- 780,2 КБ
- Добавлена