
Кітайскі каляндар і славянскі міфалагічны бестыярыум
Скачать
Начало книги
Свет жывёл спрадвек узаемалучыцца са светам людзей і таму на працягу ўсёй гісторыі з’яўляецца аб’ектам нашай пільнай увагі і асэнсавання. Жывёлы нязменна ўваходзілі ў кола чалавечых інтарэсаў, задавальняючы самыя важныя патрэбы чалавека: дапамагалі ў працы, ужываліся ў якасці харчу, выкарыстоўваліся для вырабу адзення, зброі, побытавых рэчаў. Чужыя, далёкія і ў той жа час — блізкія, нярэдка — сябры. Людзі і жывёлы — адзіныя адушаўлёныя істоты (на сёння вядомыя) на Зямлі. Чалавек заўсёды адчуваў сваю глыбінную блізкасць да жывёльнага свету, да ўсіх жывых істот, уключаючы не толькі натуральныя, функцыянальныя сувязі з імі, але і сувязі ўласнай душы, розуму, духу. Недзе ў вытоках жыцця ўсе Божыя стварэнні, у тым ліку, homo sapiens, вельмі блізкія паміж сабою. Наша сувязь — менавіта па вытоку жыцця, па адушаўлёнасці, па агульнасці лёсу на Зямлі.
Чалавек у кантактах з жывёламі, у імкненні зразумець жывых істот урэшце пачынаў лепш разумець і самога сябе. Праз апісанне жывёл (у эпоху Сярэднявечча такое апісанне называлася «бестыярыум») ён псіхалагічна «авалодваў» імі і светам у цэлым.
- Жанр
- Культурология
- Издание
- Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Мінск, 2007
- ISBN
- 978-985-500-101-1
- Язык
- be
- Размер FB2
- 529,9 КБ
- Добавлена