Обложка книги «Злая зорка»

Злая зорка

Иван Петрович Шамякин

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Жаніўся Глеб. Маці хвалявалася. А бацька праяў ляў спакой, той уласцівы яму спакой, падсолены іроніяй, які ціхмяную i сапраўды спакойную — не ў прыклад мужу — Вольгу Андрэеўну абураў i злаваў. Такое абурэнне ігрой мужа ў абыякавасць за трыццаць гадоў сямейнага жыцця апаноўвала яе не многа разоў, ды i калі тое было — у маладосці, калі яна не спазнала яшчэ ўсе таямніцы мужавай душы, не раскусіла, што ў большасці выпадкаў гэта сапраўды была ігра, забава яго. У другой па лавіне ix шлюбу, калі падраслі сыны, такое, бадай, не здаралася; i за іроніяй яна бачыла яго бацькоўскі клопат.

А тут такая падзея — жаніцьба сына, малодшага! Першае вяселле ў сям’і, а яму жарцікі, смяшкі, ды яшчэ пасля таш, як сам жа бязлітасна нагрузіў яе — перанёс вяселле з рэстарана ў свой дом.

Не, не перанос вяселля, не мужавы жарты ў адрас маладых, сватоў расстроілі яе, а непадробная абыя кавасць да Барысавай тэлеграмы, што прыляцець ён можа толькі на два дні, на пятніцу i суботу Дурное начальства — не можа адпусціць афіцэра — i якога афіцэра! — на братава вяселле. Ізноў-такі не спакой мужаў да такой кароткай пабыўкі сына ўзбунтаваў Вольгу Андрэеўну, а яго нежаданне перанесці вяселле з нядзелі на пятніцу. Не абышлося без крутой размовы. Яна не ўяўляла вяселля без Барыса. Як так? Прыляціць ён на два дзянькі напярэдадні вяселля, кал i ўсе будуць у клопатах, калі i налюбавацца на яго не будзе хвіліны… Упартасць мужава была тым больш незразумелая, што Ірына i Глеб з радасцю згадзіліся наблізіць вяселле.

Читать дальше →

Жанр
Классическая проза ХX века
Издание
Мастацкая літаратура, Мінск, 1993
ISBN
5-340-01113-5
Язык
be
Размер FB2
1,2 МБ
Добавлена