Ах, Міхаліна, Міхаліна

Иван Петрович Шамякин

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Слухаючы яе першы раз у шумным кафэ пры абласной гасцініцы, я, як кажуць у нашым пісьменніцкім асяроддзі, «загарэўся тэмай» — падумаў: гэта ж гатовы сюжэт, у такім выглядзе жыццё рэдка дорыць яго нашаму брату. Але ў гісторыі не было канца. Яго трэба было прыдумаць. Гадзіны праз дзве пасля размовы я ўжо меў некалькі варыянтаў развязкі. Аднак хацелася ведаць, як такі заблытаны вузел развяжа само жыццё. А таму, прызнаюся, калі настойліва дамагаўся для яе прыёму ў сакратара абкома, то рабіў гэта не толькі ад шчырага жадання і грамадскага абавязку — памагчы чалавеку, але і з некаторага эгаістычнага меркавання — наблізіць фінал і пасля даведацца, які ён у жыцці, і параўнаць з маімі — ці ўдалося адгадаць? Што зробіш — прафесія часам вымушае да хітрасці!

К канцу дня мы з ёй былі ў прасторным кабінеце перад аўтарытэтным сталом, за якім сядзеў з выгляду вельмі просты чалавек — зусім не аўтарытэтны ў тым значэнні гэтага слова, да якога мы за пэўны час прывыклі.

Читать дальше →

Жанр
Советская классическая проза
Язык
be
Размер FB2
471,1 КБ
Добавлена