
Дзень Святого Патрыка
Скачать
Начало книги
– Такім чынам, Камісія ўхваляе рашэнне аб тым, каб прызнаць яе мёртвай.
Старшыня ледзь чутна паляпаў алоўкам па паперчыне, у такт алоўку загрукалі ножкі крэслаў, зашумела грамада, Камісія разыходзілася па кабінетах.
Марына падышла да старшыні. Яна, безумоўна, ведала, што забіраць паперы трэба будзе праз тыдзень у дэпартаменце канчатковых рашэнняў, але ж непісаны пратакол Камісіі абавязваў эксперта падысці да старшыні. Напэўна, гэта было правільна: абое толькі што здзейснілі забойства, і яно нейкім чынам звязвала іх нібы, саўдзельнікаў.
Шкляная сцяна за спіной старшыні струменіла вечаровым сонцам. Там дыхаў акіян, унізе шамацелі лісцямі пальмы. Па срэбных хвалях імчалі белыя яхты.
Старшыня падаўся насустрач Марыне.
– Разумею вашыя пачуцці, спадарыня Дамейка, але ж вы, як навукоўца, не маглі іначай.
– Не хвалюйцеся, Рычард, я не з чуллівых. Усё добра. Калі мне будзе выдзелена памяшканне, у якім я змагу цяпер яе захоўваць?
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Год написания
- 2017
- Издание
- Регистр, Мiнск, 2017
- ISBN
- 978-985-7097-57-9
- Язык
- be
- Размер FB2
- 998,7 КБ
- Добавлена