Планета людзей
Скачать
Начало книги
Зямля памагае нам разумець самiх сябе, як не памогуць нiякiя кнiгi. Бо зямля не паддаецца нам. Чалавек спазнае сябе толькi ў змаганнi з перашкодамi. Але для гэтага змагання яму патрэбны прылады. Яму патрэбны гэблiк цi плуг. Селянiн сваёй нялёгкай працай паступова вырывае ў прыроды яе таямнiцы, i iсцiна, якую ён здабывае, — усеагульная iсцiна. Гэтак i самалёт — прылада для пракладвання паветраных лiнiй — сутыкае чалавека з усiмi адвечнымi праблемамi.
Нiколi не забуду майго першага начнога палёту ў Аргенцiне, той апраметнай цемрадзi, у якой, быццам рассыпаныя па раўнiне зоркi, мiгцелi рэдкiя агеньчыкi.
Кожны з iх азначаў у гэтым акiяне цемрыва цуд чалавечага духу. Пры святле вось гэтай лямпы нехта чытае, цi летуценiць, цi спавядаецца. А тут, магчыма, нехта марыць пра касмiчныя палёты, нехта карпее над вылiчэннем туманнасцi Андрамеды. А там — кахаюцца. Яны нястомна пераклiкаюцца, гэтыя агнi ўнiзе, i кожнаму патрэбна сiлкаванне. Усiм без выключэння, нават сама сцiплым — агням паэта, настаўнiка, цеслi. Але мiж гэтых жывых зор — колькi зачыненых аканiц, колькi пагаслых зорак, колькi заснулых людзей…
- Жанр
- Классическая проза
- Перевод
- Нiна Мацяш
- Оригинальное название
- Terre Des Hommes
- Издание
- Мастацкая літаратура, Мінск, 1984
- Язык
- be
- Размер FB2
- 243,5 КБ
- Добавлена