Обложка книги «Quo Vadis»

Quo Vadis

Генрик Сенкевич

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Пятроні прачнуўся аж каля паўдня і, як заўсёды, надта знябыты. Надоечы быў на банкеце ў Нэрона, які працягнуўся аж да позняе ночы.

Апошнім часам ягонае здароўе пачало падупадаць. Сам казаў, што прачынаўся раніцамі нейкі адранцвелы, з лянівымі думкамі. Але ранняя купель і масажы спраўных нявольнікаў разбуджалі быстрэйшую цыркуляцыю крыві, разбурхвалі яго, чуцілі, вярталі сілы так, што з олеотокіюм, г. зн. з апошняга купальнага аддзелу, выходзіў шчэ як бы ўскрослы, з вачыма, разыгранымі вясёласцю, адмаладзелы, жыццярадасны, стройны, недасціглы, што і сам Атон не мог бы з ім зраўняцца — існы, як яго звалі, «arbiter elegantiarum»[1].

У публічных лазнях бываў рэдка, хіба здарыўся які годны подзіву рэтор, акрычаны ў горадзе, або сенсацыйныя баруканні ў эфебах. Дый меў у сваёй «інсулі»[2] собскія купальні, якія слаўны супольнік Сявера, Цэлер, расшырыў яму, перабудаваў і ўладзіў з такім незвычайным смакам, што сам Нэрон прызнаваў іх лепшыню над цэзаравымі, хоць гэныя былі абшырнейшыя ды непараўнальна пышней уладжаныя.

Читать дальше →

Жанр
Историческая проза
Перевод
Пётр Татарыновіч
Оригинальное название
Quo Vadis?
Издание
«Сафія», 2002
Язык
be
Размер FB2
2,0 МБ
Добавлена