Гэпварт, 16, 1924

Джером Дейвид Сэлинджер

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Мушу напачатку даць пэўныя звесткі, самыя простыя і неабходныя: па-першае, мяне завуць Бады Глас, і ладню жыцця — вельмі мажліва, што ўсе сорак шэсць гадоў — я пачуваўся так, нібыта мяне дзесьці ўстанавілі, як мае быць зманціравалі і момантамі ўторквалі ў разетку, каб я праліў крыху святла на кароткае і заблытанае жыццё старэйшага майго брата, ужо нябожчыка, Сімара Гласа, які памёр, учыніў самагубства, палічыў за лепшае абарваць жыццё яшчэ у 1948, маючы трыццаць адзін год.

Я збіраюся адразу ж, ці й не на гэтым самым аркушы паперы, пачаць друкаваць дакладную копію Сімарава ліста, пра існаванне якога я не падазраваў чатыры гадзіны назад. Мая маці, Бэсі Глас, даслала яго заказным.

Сёння пятніца. У апошнюю сераду ўвечары па тэлефоне я сказаў Бэсі, што ўжо колькі месяцаў пішу доўгае апавяданне пра адну не зусім звычайную вечарыну, якая адбылася, бо павінна была адбыцца, і на якую і яна, і Сімар, і бацька, і я — усе мы пайшлі аднаго вечара 1926 года. Гэты апошні факт мае, хоць і невялікае, але, мяркую, ледзь не цуднае дачыненне да нашага ліста. Так, “цуднае” — не дужа вабнае слова, але тут яно здаецца да месца.

Читать дальше →

Жанр
Классическая проза
Язык
be
Размер FB2
273,5 КБ
Добавлена