Раман Корзюк
Скачать
Начало книги
Кнiга гэтая пачалася даўно - 27 год таму, калi, пачынаючы яе, я думаў напiсаць чытэльную кнiжку, даць у рукi беларускага чытача твор, якi-б зацiкавiў яго, як сваёй тэмай, сваёй матэрыяй, гэтак i сваiмi сюжэтна-фабульнымi калiзiямi, без асаблiвых прэтэнзiяў на вялiкую лiтаратуру. Праўда, не захаваю - я хацеў напiсаць твор, якi вызначаўся-б пэўнай ступеняй культуры - культурай мовы, стылю, iнтэлектуальным узроўнем галоўных пэрсанажаў: у рамане дзеюць не сяляне ў традыцыйным разуменьнi гэтага паняцьця, а iнтэлiгенты. Iншая рэч, цi яны, атрымалiся гэткiмi. Урэшце, я хацеў напiсаць твор, якога ня могуць тымчасам, напiсаць беларускiя пiсьменьнiкi там. Кожнаму разьдзелу ў творы я iмкнуўся надаць самастойны, сюжэтна завершаны, характар з мэтай - трымаць увесь час чытача ў напружаньнi, выклiкаць у яго зацiкаўленьне творам.
Нягледзячы на гэткую, здавалася-б, сплянаванасьць твору, на ягоны рацыянальны пачатак, пiсаўся ён, хоць i з перапынкамi, адносна лёгка, iнтуiтыўна, як-бы сам па сабе. Аднак гэта ня выключала часамi ўпартай, мазолiстай працы, над выбарам слова, дэталi, фармулёўкi. Але гэта ўжо споведзь i можа тутака непатрэбная. Наогул-жа, часу працаваць над творам у мяне было вельмi мала, сiлаў - яшчэ менш, i я ня раз сьхiльны быў пакiнуць сваю задуму напiсаць празаiчны, твор. Напiсаць верш я мог i ў памяцi, стоячы за тым цi iншым варштатам на фабрыцы. Але ня тое з прозай. I толькi заахвочваньнi з боку некаторых нашых лiтаратараў, у прыватнасьцi з боку рэдактара часопiсу "Конаднi", у якiм былi надрукаваныя першыя разьдзелы, раману, сьхiлялi мяне брацца за свой даробак зноў. Напрыклад, рэдактар суцяшаў мяне: "Працуй, выходзiць добра, патрапляеш бiць, як у капеечку". I я стараўся "бiць".
- Жанр
- Проза
- Язык
- be
- Размер FB2
- 540,2 КБ
- Добавлена