
Завяршыць гештальт
Скачать
Начало книги
Чорнае «бэ-эм-вэ» чакае нас каля гандлёвага цэнтру на праскім Сьміхаве, я прыходжу першы, як самы нецярплівы, набліжаюся да маладога хлопца ў курортнай уніформе й цёмных акулярах (якіх ён, паспрачаюся, не здымае ня толькі ўлетку) — той стаіць, абапершыся задам на капот, раз-пораз пазіраючы на гадзіньнік. Павітаўшыся, задаю галоўнае пытаньне:
— Балбатранс?
Адказ на пароль — кароткі абыякавы ківок, таксама нібы дамоўлены. Хлопец яўна не ў захапленьні, што яму давядзецца правесьці дзьве гадзіны ў машыне з чалавекам майго выгляду й акцэнту. Адзіны плюс, які ён бачыць ува мне — мінімальная колькасьць багажу, што складаецца з аднаго заплечніку.
Ад спробы завесьці нязмушаную гутарку пра ня самую цёплую раніцу мяне ратуе падыход яшчэ дваіх балбатрансераў — хлапца гіпстэрскага выгляду й ягонай дзяўчыны. То бок я між спадарожнікамі — мала таго, што адзіны нячэх, дык яшчэ й найстарэйшы. А вось у пары няма ніякіх комплексаў што да выгляду, як кіроўцавага, так уласнага, і да паслугаў Балбатрансу яны яўна зьвярнуліся ўжо дзеля самой назвы. Пасьля кароткага руканьня закідваем заплечнікі ў багажнік, «бэ-эм-вэ» стартуе, урываючыся куляю самагубцы ў прагную пашчу Плзэньскай. Паедзем хутка.
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Крок, 2016
- ISBN
- 9786176923060
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,8 МБ
- Добавлена