Зерне і млын

Борис Иванович Саченко

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Ён, Іван, нават сказаць пэўна не можа, куды і з кім тады ехаў. Помніць толькі... шырокае, да самага небакраю, поле, дарога, што шызым павівастым паскам то падымаецца на пагорак, то па волі спадае ў лагчыну. Па ёй, гэтай дарозе, трасецца, паўзе нагружаная цяжкімі мяхамі збожжа, падвода, на якой сядзіць ён, Іван, ці то са сваім бацькам, ці то з дзедам. Вось вынырнула, паказалася ўдалечы нешта дзіўнае,— стаіць, махае, быццам вялізная птушка, крыламі — няйнакш спрабуе падняцца ў паветра, паляцець. I не ляціць — стаіць і стаіць на месцы.

— Што гэта? — пытае, паказвае рукою наперад ён, Іван.

— Гэта млын. Вятрак,— тлумачаць яму. — Ён меле на муку зерне. А з мукі, як ты ведаеш, пякуць смачныя, пульхныя блінцы, аладкі, духмяны хлеб...

Там жа, ля млына, праз нейкі час, калі пад'ехалі бліжэй, ён заўважыў босага, апранутага ва ўсё белае, палатнянае — штаны, доўгую, па калені, кашулю,— старога з сівою барадою, што даволі борзда хадзіў па полі і размашыста сеяў, рассяваў рукою з ліповае сявенькі нейкае насенне...

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Язык
be
Размер FB2
68,1 КБ
Добавлена