З запісак рэдактара
Скачать
Начало книги
У шафе, сярод рознай адзежы, у кішэні старога паліто майго бацькі доўгія 30 гадоў беражліва захоўваўся скарб — "агульны" сшытак з дзённікавымі запісамі, зробленымі ў час бацькавай працыў часопісе "Полымя". Нават я, родная дачка, ніколі не здагадвалася аб існаванні гэтага патаемнага документа хрушчоўскай "адлігі" і пачатку брэжнеўшчыны...
Святлана САЧАНКА.
***
Перш чым пачаць весці гэты дзённік, хацелася б і самому сабе, і тым, хто, магчыма, з часам будзе яго чытаць, вытлумачыць, дзеля чаго я гэта раблю. Проста запісваць буду ўсё, што дзеецца ў аддзеле: можа, каму некалі і цікава будзе ведаць, чым жыла наша рэдакцыя (а значыць, у нейкай ступені і літаратура, паколькі "Полымя" — галоўны і амаль адзіны часопіс беларускай літаратуры), як нараджаліся некаторыя творы, што думалі самі пісьменнікі пра свае творы і мы, супрацоўнікі рэдакцыі. Пакладацца на памяць вельмі не варта. Што запісана пяром, таго не вырубіш тапаром. Даверымся лепей гэтай народнай мудрасці. I так, "яшчэ адно, апошняе сказанне"...
- Жанр
- Биографии и мемуары: прочее
- Язык
- be
- Размер FB2
- 237,6 КБ
- Добавлена