Запавет Фаўста

Людмила Ивановна Рублевская

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

Плясь! Хрумсь!

Шкло разляцелася куслівымі пырскамі. Змесціва разбітага сасуда асела на падлозе. Мокры попел з рэдкімі блішчынкамі — быццам нехта скамячыў у далоні кастрычніцкае начное неба разам з сузор’ямі.

Зноў дарога на Вавілон… Залаты пыл, хцівыя пагляды ў спіну… А ён думаў калі не пра востраў Кайстра, прыдуманы кінікам Кратэтам Афінскім, дзе ўсе роўныя, як жабракі, і шчаслівыя, як сытыя ды сагрэтыя жабракі, дык хаця б пра Авалон, затанулую выспу з таемнымі ведамі, якая мусіць у свой час усплыць і выратаваць род людскі…

Але твая дарога выбірае цябе, як вецер сухое лісце. I ты бяссілы змяніць шлях, падобна сухому лістку, якога зносіць у гнілую каляіну. I шчэрацца пляскатварыя вавілонскія каменныя львы, і рвецца срэбны ланцужок, і трэскаюцца жорны…

Божа, хай будзе воля Твая… Але ж хіба не было добрых намераў ды высокіх памкненняў, горкіх ахвяраў дзеля спазнання — і не ў імя ўласнага дабрабыту? Ora, lege, lege, lege, relege, labora et invenies… Чаму ж — так? Безнадзейна, дарэмна…

Читать дальше →

Жанр
Современная русская и зарубежная проза
Язык
be
Размер FB2
911,1 КБ
Добавлена