
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скачать
Начало книги
Гэты дом пабудаваў вар’ят у вар’яцкім месцы.
І не было лепшага дому і лепшага месца ў гэтым вар’яцкім часе.
Агонь дабраўся да срэбнай стужкі, якая далікатна абвівала свечку з белага духмянага воску, вырабленага няйначай пчалінай каралевай (хаця не, каралевы не вырабляюць воску, нават такога белага). Стужка адразу сціснулася, пачарнела, выяўляючы сваяцтва не з высакародным металам, а з паперай, цярплівай, як прыроджаная паслугачка, і гэткай жа пакорлівай любому гаспадару... Ад яе лісліва пацягнуўся струменьчык чорнага смярдзючага дыму, нагадваючы няшчыры клічнік напрыканцы палітычнага лозунгу.
— І гэта вясельныя свечкі! — дакорліва прамовіла Дарота, гасячы пацямнелай мельхіёравай лыжкай для гарбаты бліскучую паперку і спрабуючы ададраць яе рэшту ад васковага сцябла.— Уявіце сабе, як гэткі дым выглядае падчас вянчання!
— Як папярэджанне наіўным,— змрочна сказаў пан Беларэцкі, лысаваты брунет у акулярах на вяровачках, былы стыпендыят Імператарскай Акадэміі, фалькларыст і аматар прыватнага вышуку.— У кожнай красе падчас выпрабавання вогненнай стыхіяй выяўляецца дамешак... З пахам самага звычайнага, жывёльнага страху за сваё існаванне. А ўрэшце,— пан Беларэцкі павярнуўся ўсёй сваёй худой, нязграбнай постаццю ў бок вакна,— у нас дзесьці быў яшчэ цэлы жмуд пахавальных свечак. Ты, Уладзе, прыносіў...
- Жанр
- Современная русская и зарубежная проза
- Издание
- Мастацкая літаратура, Мінск, 2014
- ISBN
- 978-985-02-1428-7
- Язык
- be
- Размер FB2
- 1,7 МБ
- Добавлена