Обложка книги «Сэрца мармуровага анёла. Пярсцёнак апошняга імператара. Апавяданні»

Сэрца мармуровага анёла. Пярсцёнак апошняга імператара. Апавяданні

Людмила Ивановна Рублевская

Серия: Библиотека приключений и фантастики

Читать онлайн

Скачать

Начало книги

На чалавека палююць часцей, чым на звера. Іншыя гома сапіенсы, вядома.

Прынамсі, ягоны анёл-ахоўнік схаваўся, мусіць, вунь за тую аблачынку і роспачна захінае светлы твар лёгкімі рукамі, каб не бачыць перапэцканага гразёю і крывёю падапечнага. Той ушчаміўся спінай у зарослую кісліцай яміну пад вывернутым карэннем сасны і дрыжыць ад стомы і адчаю, і дыхае хрыпла і хутка, як і належыць зацкаванаму зверу. І ўжо, мабыць, нічога чалавечага не засталося ў ягоных запалых вачох… Хіба той самы сіні колер, за які сябры называлі яго Валошкаю… Чалавек, нібыта спрабуючы пазнаць самога сябе навобмацак, праводзіць па зблажэлым твары рукой з тонкімі доўгімі пальцамі. Рагі гразі і крыві размазваюцца па скуры. Вось цяпер ён цалкам выклікаў бы адабрэнне ў сваіх улюбёных старагрэчаскіх кінікаў. Зліўся з прыродай. Шкада, запозна… Ён нават усміхаецца куточкамі пакусаных вуснаў. Над галавой праляцеў авадзень. Чалавека скаланае — зумканне здаецца па-здрадніцку гучным. Нібыта на гэты гук прыйдзе пагоня… Заплюшчвае вочы і прыслухоўваецца. Ціха… Ніколі не думаў, што ягоная магіла будзе такой зялёнай, прагрэтай летнім сонцам… Што ж, родная зямля, дзякуй табе хаця б за гэта. Ці я не змог даць табе волі, ці ты не схацела такога дарагога дарунка… Як у «Фрынасе» Сматрыцкага: «Разявілі на мяне свае пашчы, як варожыя пашчы, напоўненыя здрадлівымі і фальшывымі словамі. Узялі ў свае рукі сякеры і шукаюць маю душу для таго, каб яе загубіць. З усіх бакоў сеці, усюды ямы, з усіх бакоў ядавітыя джалы…»

Читать дальше →

Жанр
Социально-психологическая фантастика, Приключения
Издание
Мастацкая літаратура, Минск, 2003
ISBN
985-02-0627-6
Язык
be
Размер FB2
1,8 МБ
Добавлена